Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дзедзіч” зарэгістравалі


Моладзевая грамадзкая арганізацыя «Дзедзіч» атрымала дзяржаўную рэгістрацыю. У 2006 годзе арганізацыя паводле рашэньня суду, была пазбаўлена рэгістрацыі.

Сёньня ж стваральнікі «Дзедзіча» атрымалі з адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасьця ліцэнзію, паводле якой «Дзедзіч» становіцца інфармацыйна-кансалтынгавай установай «Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч».

Зьміцер Шыманскі
Як адзначае кіраўнік арганізацыі Зьміцер Шыманскі, плянуецца ў бліжэйшы час стварыць «Атляс інвэстыцыйнай прывабнасьці Берасьцейшчыны»:

«Атляс будзе арыентаваны на замежных інвэстараў і будзе распаўсюджвацца праз консульскія ўстановы і прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой. У наступным годзе пачне працу праграма па папулярызацыі агратурызму на Берасьцейшчыне — як сярод грамадзян Беларусі, так і сярод жыхароў суседніх краін»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG