Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: ператрус у офісе моладзевай арганізацыі “Дзедзіч”


Радыё Свабода, Берасьце Міліцыянты наведалі памяшканьне моладзевай арганізацыі “Дзедзіч” і падчас несанкцыянаванага ператрусу забралі друкаваныя матэрыялы і партыйныя дакумэнты БНФ.

Сярод забраных друкаваных матэрыялаў былі справаздачы адмысловага Камітэту ААН пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, каля паўсотні асобнікаў бюлетэняў “Навіны БНФ”, “Моладзь БНФ”, “Дзедзіч” ды іншыя выданьні. Забралі таксама заявы на ўступленьне ў Партыю БНФ і чыстыя блянкі заяваў.

Як паведаміў кіраўнік Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі, які ў гэты час знаходзіўся ў офісе, у пастанове на агляд памяшканьня не было подпісу пракурора. Спадар Шыманскі лічыць дзеяньні міліцыянтаў незаконнымі й зьбіраецца скардзіцца ў пракуратуру.
XS
SM
MD
LG