Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідацыя пагражае яшчэ адной моладзевай арганізацыі


Радыё Свабода, Берасьце Упраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму прапануе ліквідавацца фонду падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Дзедзіч”

У лісьце, падпісаным начальнікам упраўленьня Сяргеем Каліноўскім, гаворыцца, што ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых мерах упарадкаваньнюядзейнасьці фондаў” падобныя арганізацыі павінны былі да 1 лютага 2006 году ўнесьці зьмены ў свой статут і прадставіць дакумэнты ў выканкамы паводле месца рэгістрацыі.

Паколькі фонд падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Дзедзіч” гэтага не зрабіў, кіраўніцтву арганізацыі прапануецца зьвярнуцца ў Берасьцейскі абласны суд з заявай аб ліквідацыі фонду.

Як паведаміў кіраўнік фонду “Дзедзіч” Зьміцер Шыманскі, рашэньне не прадстаўляць дакумэнты на перарэгістрацыю абумоўлена тым, што ў сяброў арганізацыі не было спадзяваньняў на конт рэакцыі ўладаў што да далейшай дзейнасьці арганізацыі.

Што тычыцца звароту ў суд, дык рабіць гэтага кіраўнітцва фонду ня будзе, бо ў дадзеным выпадку ініцыятыва ліквідацыі зыходзіць ад дзяржаўнай установы.
XS
SM
MD
LG