Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дзедзічу” прапанавалі самаліквідавацца


Радыё Свабода, Берасьце Упраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму прапануе фонду падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Дзедзіч” ліквідавацца.

У лісьце, які падпісаў начальнік упраўленьня Сяргей Каліноўскі, гаворыцца, што ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні дзейнасьці фондаў” падобныя арганізацыі павінны былі да 1 лютага 2006 году ўнесьці зьмены ў свой статут і падаць дакумэнты ў выканкамы паводле месца рэгістрацыі.

Паколькі фонд “Дзедзіч” гэтага не зрабіў, кіраўніцтву арганізацыі прапануецца зьвярнуцца ў Берасьцейскі абласны суд з заявай аб ліквідацыі фонду.

Як паведаміў кіраўнік фонду “Дзедзіч” Зьміцер Шыманскі, яны вырашылі не падаваць дакумэнты на перарэгістрацыю, паколькі не спадзяваліся, што ўлады дазволяць далейшую дзейнасьць моладзевай арганізацыі.

Што да звароту ў суд, дык рабіць гэтага кіраўніцтва фонду ня будзе, бо ў дадзеным выпадку ліквідацыю ініцыюе дзяржаўная ўстанова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG