Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафту для Беларусі будуць прымаць порты Ленінградзкай вобласьці


Ленінградзкая вобласьць Расеі прапануе Беларусі выкарыстоўваць свае порты для транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў, перадае БЕЛТА.

Пра гэта заявіў у Санкт-Пецярбурзе на паседжаньні сумеснай камісіі па супрацоўніцтву Ленінградзкай вобласьці і Беларусі віцэ-губэрнатар — старшыня камітэту эканамічнага разьвіцьця і інвэстыцыйнай дзейнасьці Рыгор Двас. У адным з портаў зараз ідзе будаўніцтва сучаснага кантэйнэрнага тэрмінала, магутнасьць якога плянуецца давесьці да трох мільёнаў умоўных кантэйнэраў у год. Па словах віцэ-губэрнатара, ленінградзкі бок гатовы транспартаваць і беларускія харчовыя тавары.

У сваю чаргу прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што гэта вельмі цікавая прапанова для беларускай прамысловасьці. Беларускія экспартэры перавальваюць праз порты суседніх краінаў ад 30 да 50 мільёнаў тон грузаў. Прапанова Ленінградзкай вобласьці прывабная і пэрспэктыўная, сказаў беларускі прэм’ер.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG