Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыскім порце спадзяюцца на даходы ад вэнэсуэльскай нафты


“Беларусь шукае магчымасьці дывэрсыфікаваць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты, а Рыскі порт мог бы прыняць яе частку і забясьпечыць перапампоўку 10 мільёнаў тон паліва” — пра гэта заявіў сёньня старшыня праўленьня порту і віцэ-мэр Рыгі Айнар Шлесэрс.

Паводле падлікаў праўленьня, такі аб’ём дазволіць порту зарабіць найменей 10 мільёнаў даляраў ЗША, улічваючы, што порт зарабляе адзін даляр з кожнай перапампаванай тоны, — паведамляе агенцтва LETA.

Як ужо паведамлялася, напярэдадні латвійскую сталіцу наведаў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які і прапанаваў Латвіі прымаць танкеры з вэнэсуэльскай нафтай.
XS
SM
MD
LG