Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восьмы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыплыў у Адэсу. На борце танкера знаходзіцца 78 тысяч 313 тон нафты. Разгрузка яшчэ не пачалася. Звычайна яна займае каля трох дзён, перадае БелаПАН.


Пагадненьне аб пастаўках нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь было падпісана ў траўні 2010 году. Да красавіка 2011 году плянуецца паставіць 4 мільёны тон нафты. Першая яе партыя паступіла ў Адэскі порт у траўні.

Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасьць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты праз порты Балтыі. Пяты танкер прыплыў у эстонскі порт Мууга 23 ліпеня.
XS
SM
MD
LG