Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяты танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыбудзе ў Адэсу 29-30 ліпеня


Вэнэсуэльская нафта для Беларусі працягвае паступаць на Мазырскі НПЗ праз порт Адэсы, паведамілі ў кампаніі ТАА "БНК-Украіна". Чацьвёрты танкер ужо скончыў разгрузку. Паліва грузіцца ў чыгуначныя цыстэрны.

Як падае БЕЛТА, у дыспэтчарскай нафтагазавага тэрміналу марскога порта пацьвердзілі, што прыбыцьцё чарговы партыі імпартнай сыравіны ў аб'ёме каля 80 тыс.т чакаецца ў чарнаморскім порце згодна з зацьверджаным раней графіку 29-30 ліпеня.

Напярэдадні разгрузіўся і адшвартаваўся з рэйду прычалу Адэскага порта чацьвёрты па ліку танкер з Вэнэсуэлы “Minerva Zoe” з 76,6 тыс.т нафты гатунку Санта-Барбара. Пасьля выгрузкі сыравіны ў берагавыя ёмістасьці, якая доўжылася з 17 ліпеня крыху больш двух сутак, у цяперашні час ідзе зьліў нафты ў чыгуначныя цыстэрны для далейшай адпраўкі на Мазырскі НПЗ.

Як паведамлялася, першы танкер з нафтай з Вэнэсуэлы прыбыў у порт Адэсы 25 красавіка сёлета, другі і трэці – 19 і 29 чэрвеня адпаведна.

Як ужо паведамлялася, украінскі бок мае тэхнічныя магчымасьці для прыёму ў прапанаваных беларускім бокам аб'ёмах вэнэсуэльскай нафты ў порце Адэсы, яе перавалкі і наступнай транспарціроўкі чыгуначным транспартам на Мазырскі НПЗ да 4 млн.т з наступным павелічэньнем да 10 млн.т нафты ў год.

Першыя партыі вэнэсуэльскай нафты былі ўжо перапрацаваныя ў Беларусі і прададзеныя ва Ўкраіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG