Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкер "Minerva Zoe" завяршае разгрузку ў адэскім порце 76,5 тыс. тон нафты для Беларусі.

Танкер прышвартаваўся ў порце ў суботу ўвечары, – паведамляе агенцтва Інтэрфакс-УКРАІНА.

Першую партыю нафты даставілі ў Адэскі МТП у красавіку. Другі танкер прыбыў у Адэскі порт 19 чэрвеня, трэці – 29 чэрвеня.

Вэнэсуэльская нафта, якую купляе Беларусь, паступае танкерамі да порта Адэса, а адтуль яе дастаўляюць на Мазырскі НПЗ чыгункай транзытам праз Украіну.

Паводле дамоўленасьцяў А. Лукашэнкі i прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, Менск плянуе закупіць у Каракаса 4 млн. тон нафты ў 2010 годзе i 10 млн. тон – у 2011 годзе.

Нядаўна Агенцтва фінансавых навін са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі агучыла цану, па якой нібыта Беларусь набывае нафту ў Вэнэсуэле. Згодна з паведамленьнем, выдаткі на закуп і транспартаваньне першых 80 тысяч тон нафты з Вэнэсуэлы склалі 656 даляраў за кожную тону.
XS
SM
MD
LG