Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Практыкі няма, каб размаўляць на беларускай мове”


«Якую мову лічыце роднай, і на якой размаўляеце дома?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.



Спадар: «Родная, канечне, беларуская. Размаўляю — на расейскай. Вывучаю беларускую мову, ведаю, як размаўляць. Больш звычна на расейскай размаўляць, на беларускай некалькі сказаў магу сказаць».

Спадарыня: «Беларуская, канечне. Дома — на расейскай. Звычка такая».

Спадарыня: «Расейская. Я па нацыянальнасьці лічуся ўкраінкай. Расейская таму, што нас вучылі на ёй. Беларуская мова была толькі як прадмет. Я разумею беларускую, магу чытаць кнігі, але размаўляю на расейскай мове. І дома таксама».

Спадар: «Беларуская. Звычайна на рускай размаўляю — родным лепей на расейскай мове размаўляць. І сам я, мабыць, расейскую ведаю лепей. Але роднай мова лічу беларускую».

Спадарыня: «І тая, і тая — і расейская, і беларуская. Але найперш прывыклі да расейскай. У нас усё было на расейскай — зь дзіцячага садка, са школы й гэтак далей».

Спадар: «Родная — беларуская. У асноўным размаўляю на расейскай, таму што ў нашым грамадзтве як бы прынята так. Звычка зь дзяцінства размаўляць на расейскай мове».

Спадарыня: «Родная мая мова — беларуская, і размаўляю я дома і ў людзях па-беларуску. І тое, што мова наша гіне — гэта гора й бяда ўсяго майго жыцьця».

Спадар: «Беларуская мова! Размаўляю — на расейскай. У школе вучылі ў асноўным расейскую. Беларускай было мала гадзінаў».

Спадарыня: «Пэўна, усё ж такі беларуская, але размаўляем мы на расейскай. У школе нас ня вучаць беларускай мове. Усе ў нас прадметы на расейскай. І дома размаўляем на расейскай».

Спадарыня: «Беларуская. У сям’і на расейскай размаўляем. Практыкі няма, каб размаўляць на беларускай мове».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG