Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова – родная


Параўнальна зь мінулым перапісам колькасьць насельніцтва скарацілася на 5,5%. Перапіс прайшоў у Беларусі 14-24 кастрычніка 2009 году. Ён каштаваў 21 мільярдаў рублёў.


Трусаў: Ёсьць небясьпечная тэндэнцыя

У Беларусі пражывае 9,504 мільёны чалавек.

Роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва кріаны. Дома на ёй размаўляе 23% насельніцтва. У часе мінулага перапісу (1999) роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.

Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі расейскую.

Мапа. Колькасьць насельніцтва, якое назвала беларускую мову роднай



Разьмеркаваньне насельніцтва па валоданьню беларускай і расейскімі мовамі па рэгіёнах Беларусі (у тыс. чалавек)

Усё насельніцтва З агульнай колькасьці насельніцтва назвалі ў якасьці
роднай мовымовы, на якой звычайна размаўляюць у хаце
беларуская
расейская
беларускаярасейская
Рэспубліка Беларусь9503,85058,43948,12227,26673,0
Берасьцейская
1401,2751,9597,4374,2982,4
Віцебская 1230,8646,8543,7276,1900,8
Гомельская 1440,7786,4602,8326,41037,6
Гарадзенская1072,4634,7386,9375,9606,1
Менск1836,8645,9966,0106,11508,7
Менская1442,5987,2390,5553,0796,6
Магілёўская1009,4605,5460,8215,5840,8


У краіне жыве 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў:



Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні Белстату Алена Кухарэвіч.

У студзені 2010 году старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Ўладзімер Зіноўскі агучыў папярэднія дадзеныя. Паводле іх, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала 7,052 млн. чалавек. Колькасьць вясковага насельніцтва - 2,437 мілн. чалавек.


2009 супраць 1999


Параўнальна з 1999 годам, калі праводзіўся папярэдні перапіс, колькасьць насельніцтва скарацілася на 5,5%. У 1999-м годзе доля вясковага насельніцтва складала 31%, гарадзкога — 69%.

Мужчын у Беларусі налічваецца 4,423 млн., жанчынаў — 5,066 мільёнаў. На 1000 мужчынаў у Беларусі прыпадала 1145 жанчынаў.

Параўнальна з 1999-м годам колькасьць мужчынаў скарацілася на 6,2%, жанчынаў — на 4,9%.

Перапіс насельніцтва ў 1999 годзьдзе. Нацыянальны склад насельніцтва:



Разьмеркаваньне насельніцтва паводле нацыянальнасьцяў і моваў. (Перапіс насельніцтва ў 1999 годзе)



Колькасьць асобаў дадзенай нацыянальнасьці, тыс. чалавекЗ агульнай колькасьці асобаў дадзенай нацыянальнасьці, у адсотках
Лічаць роднай мовай мову сваёй нацыянальнасьці
Пазначылі мову, на якой звычайна размаўляюць дома
беларуская расейскаяІншыя

Усё насельніцтва
10045 81,9 36,7 62,8 0,5
Зь іх:
Беларусы 8159 85,6 41,3 58,6 0, 1
Расейцы 1142 90,7 4,3 95,7 -
Палякі 396 16,5 57,6 37,7 4,7
Украінцы 237 42,9 10,2 83,6 6,2
Габрэі 28 5,4 3,8 95,7 0,5

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG