Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрвію расейскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі закрануў тэму стасункаў Масквы зь цяперашнімі кіраўнікамі былых савецкіх рэспублікаў.

"Справа ў тым, што зараз, наколькі я разумею, мяне вінавацяць, што я ненармальны, ужо з 2004 году, калі я не спадабаўся камусьці ў Маскве. Зараз у тым жа самым абвінавачваюць Лукашэнку. (…) На чарзе там Малдова – відавочна з пункту гледжаньня Расеі цалкам псыхічна ненармальныя людзі прыйшлі да ўлады. Але мы таксама ведаем, што і Андрэя Сахарава шмат разоў правяралі на псыхіятрычнай экспэртызе. І ўвогуле, кожны, хто людзей з ФСБ, КДБ не задавальняе, яны ўсё ненармальныя. І ўвогуле трэба быць ненармалёвым, каб любіць сваю краіну, хацець ёй незалежнасьці, жадаць, каб яна была ў нармалёвых стасунках з суседзямі, жадаць бачыць яе цэльнай. Вядома, такі чалавек, які гэта захоча, асабліва калі лідэр гэтай краіны, то гэта, вядома, абсалютна псыхічна ненармальныя, ён небясьпечны. (…) Ну, я думаю, што гэта было б сьмешна, калі б гэта не было так сумна. А сумна гэта ад таго, што ўсё, што я расказваю, гэта афіцыйная дактрына самай вялікай дзяржавы ў сьвеце. І, вядома, гэта нічога добрага не абяцае, у першую чаргу, жыхарам гэтай дзяржавы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG