Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы хочуць пераменаў


У насельніцтва Беларусі зьявілася жаданьне да моцнага зьмяненьня сацыяльна-эканамічнага парадку ў краіне.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя Балтыйскай службы вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа. Зь імі сёньня азнаёмілі ў Вільні групу апазыцыйных беларускіх палітыкаў, сярод якіх Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Аляксей Янукевіч ды іншыя. Так, 52% апытаных лічаць, што ў Беларусі сасьпеў час для буйных зьменаў. А 9% рэспандэнтаў заявілі, што гатовыя ўдзельнічаць у розных акцыях пратэсту.

Апытаныя незадаволеныя роляй дзяржавы падчас крызісу Толькі 9% рэспандэнтаў адзначылі, што змагацца з крызісам ім дапамагае дзяржава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG