Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: нават дзіўна, што і такія рэйтынгі ёсьць


Будынак адміністрацыі прэзыдэнта ў Менску

Будынак адміністрацыі прэзыдэнта ў Менску

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраваны ў Літве, апублікаваў вынікі сьвежага нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі. У чэрвені 2010 году незалежныя сацыёлягі апыталі ў Беларусі 1516 чалавек, каб даведацца, за каго людзі зьбіраюцца галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах. Палітыкі пракамэнтавалі лічбы.

Калі імя Аляксандра Лукашэнкі апынецца ў выбарчым бюлетэні, то за яго зьбіраюцца галасаваць 48,3%. Другім у гэтым рэйтынгу — лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, які абагнаў усіх апазыцыйных палітыкаў. За яго галасавала б 9,9% апытаных. Зыходзячы з вынікаў дасьледаваньня, спадар Мілінкевіч адзначыў, што пратэстныя настроі ў грамадзтве растуць і ёсьць сэнс зноў ісьці на выбары.

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Казулін
Алесь Міхалевіч
Сяргей Калякін
Яраслаў Раманчук
Мікола Статкевіч
62% хочуць зьменаў на Беларусі. А тое, што ў апазыцыйных палітыкаў рэйтынгі не вышэйшыя за 10%, то гэта натуральна. Нават дзіўна, што і такія ёсьць. Калі няма тэлебачаньня, няма палітыка. Гэта кожны на Захадзе ведае. Спэцыфічныя ўмовы. Трэба працаваць, каб былі вышэйшыя рэйтынгі. Людзі павінны ведаць, што ёсьць прапанова іншай мадэлі разьвіцьця краіны. І паверыць, што такое жыцьцё, якое прапануецца апазыцыяй, будзе лепшым».

Трэцім у рэйтынгу — былы рэктар Белдзяржунівэрсытэту Аляксандар Казулін. Калі б яго імя апынулася ў бюлетэні, за яго галасавалі б 7,5%.

«Калі няма сродкаў масавай інфармацыі, то людзям вельмі цяжка рабіць нейкі выбар. Раней такія лічбы былі каля 3%, цяпер крыху больш. Значыць, у грамадзтве большая дасьведчанасьць. Магчыма, гэтыя лічбы і сьведчаць: калі б у нас ішоў адзіны кандыдат, то ўсе гэтыя працэнты былі б разам».

Яшчэ адзін з ранейшых кандыдатаў на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч мае 3,5%. За ім — Алесь Міхалевіч, чый рэйтынг склаў 2,4%. Паводле спадара Міхалевіча, гэта ўзровень статыстычнай памылкі.

«Таму мне прыемна, што ў мяне нейкі рэйтынг ёсьць. Я яшчэ актыўную кампанію не пачынаў. Тыя, хто ўвайшоў у першую тройку, — гэта людзі, якія ўжо ўдзельнічалі ў прэзыдэнцкіх выбарах. Таму ў мяне ёсьць усе магчымасьці гэты рэйтынг узьняць. Кампанія яшчэ не пачалася, і людзі пакуль ня ведаюць і ня бачаць іншых кандыдатаў».

У Сяргея Калякіна рэйтынг крыху меншы за 2%. Паводле спадара Калякіна, ва ўмовах Беларусі гэтыя лічбы мала пра што гавораць.

«Усё можа памяняць прэзыдэнцкая кампанія. Усё можа зьмяніцца ў некалькі дзён».

Спадар Калякін пракамэнтаваў рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі:

«У любой краіне, дзе аўтарытарны ці таталітарны рэжым, калі вы спытаеце ў насельніцтва, за каго яны будуць галасаваць, яны будуць казаць — за таго, хто сёньня пры ўладзе. Нават калі не падтрымліваюць гэтага чалавека».

Яраслаў Раманчук мае рэйтынг у 1%. Ён лічыць гэта добрым вынікам, бо пачаў кампанію 31 траўня.

«Нэгатыўнага рэйтынгу наагул няма, і на гэтым можна будаваць падмурак добрай палітычнай рэпутацыі».

Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі і Андрэй Саньнікаў трапілі ў шэраг палітыкаў, чый рэйтынг склаў менш за 1%. Спадар Статкевіч адзначыў:

«Пра якія рэйтынгі можна казаць, калі людзі ня могуць нас пабачыць ні па тэлевізіі, ні ў газэтах? Я лічу, што гэта дастатковы рэйтынг. Калі кандыдат ад апазыцыі зьявіцца ў выбарчым бюлетэні, на тэлевізіі, тады можна казаць пра рэйтынг. Раней нас проста няма. Калі ўбачаць, тады будзе і рэйтынг».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG