Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньні грамадзкай думкі праводзіліся дасьледчыкамі амэрыканскага інстытуту Гэлапу сярод жыхароў 10 краін СНД, а таксама асацыяванага сябра Садружнасьці Туркмэністану і Грузіі, якая выйшла з СНД.

Калі гаварыць пра насельніцтва ўсіх 12 краін сумарна, то прынамсі накіравацца на часовую працу за мяжу хацелі 70 мільёнаў чалавек або каля 24% з тых, хто пражывае на гэтай постсавецкай прасторы. Пакінуць жа ўласную радзіму назаўсёды жадалі б 13% насельніцтва гэтых краін. Аднак, адзначаюць дасьледчыкі сацыялягічнай службы, залежна ад краіны кожны з гэтых паказчыкаў моцна адрозьніваецца.

Краіна
Часова папрацавацьЗьехаць назаўсёды
Армэнія44%39%
Малдова53%,36%
Беларусь35%20%
Кіргізстан34%18%
Грузія34%14 %
Казахстан30%15%
Азэрбайджан24%12 %
Украіна21%15%
Расея22%11%
Таджыкістан28%9%
Узбэкістан24%6%
Туркмэністан19%5%


Падчас апытаньня таксама высьветлілася, у якіх дзяржавах больш за ўсё сем'яў атрымліваюць дапамогу ад працуючых за мяжой сваякоў.

КраінаКолькі насельніцтва атрымлівае дапамогу
Таджыкістан24%
Малдова23%
Кіргізстан16%
Беларусь5%
Украіна4%
Расея1%

У апытаньнях узялі ўдзел звыш 13,2 тысяч чалавек. У кожнай зь дзяржаў сацыёлягі апыталі больш за 1 тысячу жыхароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG