Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі ў Беларусі вырасьлі на 6,6%


Сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў чэрвені склаў 1 мільён 234 тысячы 941 рублёў (амаль 411 даляраў). Гэта на 6,6% больш параўнальна з траўнем гэтага года, калі заробак складаў 1 мільён 158 тысяч 373 рублі.

Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак у студзені-чэрвені гэтага года склаў 1104,1 тысячы.

Пра гэта са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БелТА.

Налічаны сярэдні заробак рабочых і служачых у чэрвені склаў 1 мільён 254 тысяч 439 рублёў (у траўні ён складаў 1 мільён 176 тысяч 361 рубель.

Рэальны заробак (разьлічаны з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) за першае паўгодзьдзе павялічыўся на 8,1% параўнальна са студзенем-чэрвенем 2009 года. У чэрвені параўнальна з траўнем 2010 года гэты паказчык вырас на 6,4%.

Паводле апэратыўных статдадзеных, на прамысловых прадпрыемствах краіны сярэдні заробак у чэрвені складаў 1352,9 тысяч рублёў, у будаўнічых араонізацыях 1686 тысяч, на транспарце - 1486,3 тысяч, у гандлі і грамадзкім харчаваньні - 1046,6 тысяч, у сельскай гаспадарцы - 831,6 тысяч рублёў.

Сярэдні заробак лекараў склаў у чэрвені 1696,7 тысяч рублёў, настаўніка 965,5 тысяч рублёў, прафэсарска-выкладчыцкага складу - 2157,1 тысяч рублёў.

У сярэдзіне ліпеня Аляксандар Лукашэнка, наведваючы аграгарадок Холмеч, паабяцаў, што да канца году сярэдні заробак па краіне складзе 500 даляраў.

У наступным годзе ён паабяцаў істотна — у два разы — павысіць заробкі нізкааплатным катэгорыям працаўнікоў: у сельскай гаспадарцы, сыстэме адукацыі і ахове здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG