Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятары "аўтамабільнага" рэфэрэндуму дайшлі да Вярхоўнага суду


7 ліпеня Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на адмову зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў справе правядзеньня рэфэрэндуму пра мыта на аўтамабілі.

Цэнтравыбаркам Беларусі 20 траўня адмовіўся зарэгістраваць ініцыятыўную групу. 122 грамадзяніна Беларусі хацелі зьбіраць подпісы, каб захаваць цяперашняе мыта на ўвоз у Беларусь замежных аўтамабіляў.

ЦВК, прымаючы рашэньне, спаслаўся на адмоўнае заключэньне Міністэрства юстыцыі і Генэральнай пракуратуры па гэтаму пытаньню

Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ Ігар Лялькоў, які зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы, заяўляў раней, што на рэфэрэндум прапаноўвалася вынесьці такое пытаньне: "Ці падтрымліваеце вы захаваньне памераў мыта на ўвоз аўтамабіляў замежнай вытворчасьці ў Беларусь на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?"

Лялькоў упэўнены: група здолела б сабраць неабходныя 450 тысяч галясоў для рэфэрэндуму.

Мыта на ўвоз іншамарак магло б істотна падвысіцца з пачаткам дзеяньня Мытнага зьвязу Беларусі, Расеі і Казахстану.

Аднак вырашэньне гэтага пытаньня бакі адкалі на год, да 1 ліпеня 2011 году.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG