Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ініцыятары рэфэрэндуму адносна мытаў на аўто спрабуюць зарэгістравацца


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

14 красавіка ў Цэнтрвыбаркам пададзеная заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму адносна павелічэньня мытаў на аўтамабілі. Пра гэта паведаміў Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ, якая ініцыявала правядзеньне рэфэрэндуму.


«Партыя БНФ прапануе вынесьці на агульнанацыянальнае абмеркаваньне пытаньне: «Ці падтрымліваеце вы захаваньне памераў мытаў на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 году?»

Паводле Аляксея Янукевіча «юрыдычных падстаў для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы няма».

Улады заяўлялі, што новыя мыты на ўвазныя патрыманыя аўтамабілі для фізычных асобаў могуць увесьці з 1 ліпеня. Паводле закону, каб дамагчыся рэфэрэндуму, ініцыятыўная група мусіць сабраць ня меней 450 тысяч подпісаў.


XS
SM
MD
LG