Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэральная мытная служба Расеі выказала засьцярогу, што пасьля скасаваньня 1 ліпеня мытнага кантролю на мяжы з Беларусьсю ў Расею ўвязуць некалькі дзесяткаў тысяч легкавых аўтамабіляў.

Агенцтва Інтэрфакс, кіраўнік службы Андрэй Бельянінаў нагадаў, што мыта на ўвоз аўтамабіляў фізычнымі асобамі у Расеі істотна большая, чым у Беларусі, і калі пытаньне ня будзе ўрэгуляванае, ня выключаны перанос тэрміну скасаваньня мытнага кантролю на мяжы Расеі з Беларусьсю. “Калі па аўтамабілях не дамовімся, дык мытны кантроль пакуль застанецца. Я б вельмі не хацеў, каб гэта адбылося, таму што трымаць людзей толькі дзеля адміністраваньня адной групы тавараў – гэта няправільна” – адзначыў Бельянінаў.
XS
SM
MD
LG