Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве гадзіны ў пастарунку трымалі віцебскага актывіста Алеся Галаваня


Алесь Галавань, архіўнае фота.

Алесь Галавань, архіўнае фота.

Актывіста стваранай партыі БХД затрымалі пасьля сустрэчы зь менскімі аднадумцамі. Сярод іх быў і Мікола Дземідзенка, які ўсё яшчэ знаходзіцца пад вартай.


Алесь Галавань мусіў правесьці ў Першамайскім РАУС амаль дзьве гадзіны. Спачатку яму сказалі, што ён падобны да нейкага злачынцы, потым — што ў яго падроблены пашпарт.

Але ніякіх пратаколаў міліцыянты не складалі і ўрэшце адпусьцілі хлопца дахаты.

Міколу Дземідзенку таксама трымалі дзьве гадзіны ў Першамайскім РАУС, пасьля таго як затрымалі ў тралейбусе. Яго дапыталі, ці ня ведае ён, хто вывесіў у Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг і раскідаў «маладафронтаўскія» ўлёткі. Потым забралі некалькі такіх улётак, мабільны тэлефон ды фотаапарат.

Не складаючы аніякіх пратаколаў, на службовай машыне актывіста Маладога фронту адвезьлі зь Першамайскага ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, дзе ён цяпер і знаходзіцца.


XS
SM
MD
LG