Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста праверылі на алькаголь — і папрасілі прабачэньня


Алесь Галавань — крайні зьлева.

Алесь Галавань — крайні зьлева.

Актывіста стваранай партыі БХД Алеся Галаваня затрымалі на вуліцы і павезьлі на мэдычны агляд.

Алесь Галавань не выключае, што пільны інтарэс да яго з боку міліцыі выкліканы тым, што ён прысутнічаў на сёньняшняй акцыі Сяргея Каваленкі каля Кастрычніцкага райсуду.

Мэдыкі прызналі, што Алесь Галавань цьвярозы, што і паведамілі міліцыянтам. Тыя мусілі адпусьціць актывіста, папрасіўшы прабачэньня.

Дарэчы, неўзабаве пасьля акцыі, падчас якой Сяргей Каваленка ўзьняў бел-чырвона белы сьцяг каля Кастрычніцкага райсуду, дзе мусіў адбывацца разгляд ягонай крымінальнай справы, былі затрыманыя брат падсуднага Віталь Каваленка і сябар Тарас Сурган. Іх затрымалі за тое, што яны нібыта «спраўлялі патрэбу ў грамадзкім месцы». Заўтра абодвух з гэтае нагоды будуць судзіць у тым самым Кастрычніцкім судзе, дзе і Сяргея Каваленку — за бел-чырвона-белы сьцяг.
XS
SM
MD
LG