Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: Творы Тарасава ў залатым фондзе беларускага пісьменства


Слова памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць палітык і філёляг Вінцук Вячорка.

“Карэнны мянчук, Кастусь Тарасаў усьведаміў, як важна для ўнутранай гармоніі стаць творцам і чалавекам беларускамоўным – і стаў ім, ужо ў сталым веку. Ягоныя "Памяць пра легенды" і "Пагоня на Грунвальд" фармавалі нацыянальную сьведамасьць цэлага пакаленьня ды ўвайшлі ў залаты фонд беларускага пісьменства. Рэдактарская глыбіня і адвага Тарасава ў вялікай ступені вызначылі посьпех часопісу "Спадчына" – яшчэ ў савецкія часы. Яму ня надта паводзілася апошнімі гадамі, але пра гэта мала хто ведаў. Кастусь не скараўся лёсу, быў годным чалавекам – і таму сапраўдным творцам Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG