Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: У нас засталіся яшчэ два нарысы Косьці...


Аляксей Кароль

Аляксей Кароль

22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.

«Я ад гэтай весткі не магу апомніцца — яна дастаткова нечаканая ў тым сэнсе, што рэдакцыя газэты "Новы час" супрацоўнічала з Косьцем. Ён аднавіў сваю працаздольнасьць, вельмі гарэў працай, і мы друкавалі адзін нарыс за адным. У нашай папцы засталіся яшчэ два нарысы Косьці, якія абавязкова будуць надрукаваныя ў наступных нумарах. Бо гэта боль, і спачуваньне, і шкадаваньне, і разгубленасьць. Нам здавалася, што бяда ўжо адступіла і ён яе пераадолеў. І ён гэтаксама лічыў і хацеў толькі аднаго: пісаць, пісаць і пісаць. Завяршыць тое, што ён зрабіў…

Косьцю ведаю даўно. Гэта таленавіты чалавек, вельмі адукаваны, дасьведчаны. Апантаны гісторыяй і беларушчынай. Зробленае ім, безумоўна, застанецца, але колькі засталося яшчэ нязробленага. Так што гэта вялікая страта і для беларускай гісторыі, і для беларускай літаратуры.

У „Новым часе“ мы зьмясьцілі ягоную аповесьць, як ён і прасіў, у інтэрнэт-вэрсіі, а не ў друкаваным фармаце. Бо ён лічыў, што гэтак больш людзей яе здолеюць прачытаць. Сьпяшаўся, сьпяшаўся, сьпяшаўся. Але, на жаль, не пасьпеў. Гэта трагедыя».
XS
SM
MD
LG