Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пісьменьнік Кастусь Тарасаў


22 сакавіка стала вядома, што памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Ён крыху не дажыў да свайго 70-годзьдзя.


Яго цела было знойдзена ва ўласнай кватэры ў панядзелак. У красавіку 2006 г. пісьменнік перанёс інсульт.



Пётра Садоўскі: Чалавек ён быў мяккі і добры, па-свойму ціхі


Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць былога амбасадара Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўцы Пётры Садоўскага.




Анатоль Грыцкевіч: Калі Тарасаў браўся за штосьці, ён браўся грунтоўна


Доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч узгадвае Кастуся Тарасава.




Вінцук Вячорка: Рэдактарская глыбіня і адвага Тарасава ў вялікай ступені вызначылі посьпех часопісу "Спадчына"


Слова памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць палітык і філёляг Вінцук Вячорка.





Вячаслаў Ракіцкі: Ён бачыў гісторыю ў драматычных калізіях


Слова памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць яго былы калега, крытык і журналіст Вячаслаў Ракіцкі.





Аляксей Кароль: Гэта вялікая страта і для беларускай гісторыі, і для беларускай літаратуры.



Вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі памёр 22 сакавіка на 70-м годзе жыцьця. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.

Алена Анісім: Кастусь Тарасаў — гэта ўнікальны чалавек


Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць адна з заснавальніц газэты "Новы час" Алена Анісім.





***


Кастусь Тарасаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 году ў Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы (1957) на працягу трох гадоў працаваў сьлесарам-зборшчыкам на Менскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй гэоляга-разьведачнай экспэдыцыі, сьлесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спэцэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытуту (1960-1965). Па заканчэньні інстытуту працаваў майстрам шкловарэньня на шклозаводзе «Неман», тэхнолягам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967-1975), журналістам па дамове і загадчыкам аддзелу прапаганды і агітацыі газэты «Знамя юности» (1975-1977), рэдактарам аддзелу мастацтва і крытыкі часопісу «Неман» (1977-1983), спэцыяльным карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва» (1986-1988). З 1990 г. -- адказны сакратар часопіса «Спадчына». Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у газэце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе».

У друку з мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесьць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесьцяў «День рассеяния» (1980), «В час Стрельца» (1981), «Странствие в тесном кругу» (1986), «Погоня на Грунвальд» (Масква, 1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды» (1984, пашыранае выданьне на беларускай мове ў 1990).

***

“Залаты апостраф” — Бельскай, Тарасаву й Хадановічу

Кастусь Тарасаў. Прыватны дзёньнік на "Свабодзе"


Тарасаў: “Скарбы зь нясьвіскага замку вывезла расейскае войска”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG