Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ён бачыў гісторыю ў драматычных калізіях”


Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі

22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў.


Вячаслаў Ракіцкі
, былы галоўны рэдактар часопіса «Спадчына»:

Мяне лёс зьвёў з Кастусём у самы рамантычны і змагарны пэрыяд найноўшай гісторыі — пры канцы 1980-х. Кастусь і сам быў рамантыкам, чалавекам, які драматычна перажываў лёс Беларусі. Магчыма, нават ня меней, чым свой асабісты. Мы разам стаялі суткамі перад Домам ураду, патрабуючы свабоды і незалежнасьці краіны. Я з захапленьнем слухаў ягоныя рэзкія прамовы на мітынгах. Я чытаў і перачытваў ягоныя гістарычныя раманы. І ніколі не забуду тыя дыскусіі ў Доме літаратара і рэдакцыі «Літаратуры і мастацтва», у якіх ягонае слова было ці ня самым аўтарытэтным. Кастусь трызьніў свабодай, верыў у яе і, маючы ці не найглыбейшыя веды па гісторыі краю, разумеў, якім няпростым будзе шлях да Беларусі.

І мы працавалі з Кастусём Тарасавым разам. Самыя лепшыя дні свайго жыцьця я зьвязваю з працай у часопісе «Спадчына» і перадусім з супольнай працай з Кастусём Тарасавым. Было так цікава, так плённа. Вяртаючы згубленую, скрадзеную інтэлектуальную спадчыну беларусаў, мы разумелі, асэнсоўвалі, што робім. Ганарыліся гэтым. Кастусь ня проста ведаў гісторыю Беларусі, ён бачыў яе вобразна, у драматычных калізіях, ён успрымаў яе вельмі нэрвова. Тое, што «Спадчына» была ня проста пасьпяховым часопісам, але нават культавым, найвялікшая заслуга Кастуся. Зь ім нельга было рабіць часопіс сухі. Ён напаўняў эмоцыямі кожны працоўны дзень, кожны тэкст, які мы рыхтавалі да друку. Часопіс быў жывым, бо ў ім было нэрвовае, далікатнае, тонкае сэрца Кастуся.

Не магу і не хачу верыць, што яно спынілася...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG