Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Растуць цэны на электраэнэргію


Кошт цеплавой і электрычнай энэргіі ў Беларусі павялічыўся ў зьвязку з ростам цэнаў на газ.


Пра гэта заявіў на канфэрэнцыі “Пэрспэктывы разьвіцьця атамнай энэргетыкі ў Беларусі” намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае БелТА.

У сабекошце электрычнай энэргіі, якая вырабляецца на станцыях Беларусі, да 70% займае паліва.

“Ад 1 студзеня кошт прыроднага газу, які паступае ў Беларусь, вырас, адпаведна падняўся і кошт цеплавой і электрычнай энэргіі для спажыўцоў”, — сказаў М.Міхадзюк. Ён адзначыў, што ня бачыць тут ніякіх перакосаў.

Цана на прыродны газ для прамысловых спажыўцоў павялічана на 25% — са 174 даляраў амаль да 218 за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG