Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін: “Што да Беларусі, ёй Абама не займаўся”


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Ці спраўдзіліся вашы пажаданьні Бараку Абаму, калі ён год таму заступіў на пасаду прэзыдэнта ЗША? Гэтае пытаньне «Свабода» задала Сяргею Калякіну, лідэру партыі «Справядлівы сьвет» (былая Партыя камуністаў Беларуская).

Нагадаем, летась Сяргей Калякін пажадаў Бараку Абаму, «каб ён добра зразумеў, дзе Беларусь знаходзіцца і якія ў яе ёсьць праблемы, і што з гэтай краінай трэба працаваць». Спадар Калякін таксама выказаў меркаваньне, што калі беларускае кіраўніцтва будзе выконваць свае абавязаньні наконт дэмакратызацыі і выкананьня правоў чалавека хаця б на 50%, то санкцыі ЗША могуць быць адмененыя. Што спраўдзілася з гэтых пажаданьняў?

Сяргей Калякін: «Што да першай часткі, то, на жаль, Абама і сёньня ня добра ведае праблемы Беларусі. Беларусь на значылася ў сьпісе краінаў, якімі найперш займаўся новы амэрыканскі прэзыдэнт. Збольшага ён займаўся ўнутрыамэрыканскімі праблемамі. І гэта, здаецца, у яго атрымлівалася. Дый ўвогуле, у сьвеце ёсьць і іншыя праблемныя краіны, акрамя Беларусі. Гэта Іран, Аўганістан ды іншыя. Беларусь, такім чынам, не стаіць у сьпісе зьнешнепалітычных прыярытэтаў ЗША.

А што да другой часткі, то ўсё спраўдзілася. Бо пакуль санкцыі, якія былі ўведзеныя ЗША, не скасаваныя. Яны застаюцца, таму што Беларусь не ідзе за тымі прамовамі, якія кажа Аляксандар Лукашэнка. Ён кажа адно, а робіцца іншае. Ва ўсякім разе, што да дэмакратыі і правоў чалавека, зрухаў да лепшага амаль не адбываецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG