Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: Прыярытэты ЗША перамяшчаюцца


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сёньня спаўняецца роўна адзін год як прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыняў прысягу. Тады некаторыя беларускія палітыкі ў інтэрвію “Свабодзе” адказалі на пытаньне: “Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі?”


Сёньня мы згадваем тыя адказы і пытаемся ў іх, ці выканаў прэзыдэнт ЗША іхныя “наказы”?


19 студзеня.2009 году


“Найперш прэзыдэнту Абаму варта будзе працягваць прынцыповую пазыцыю ЗША ў дачыненьні да дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі.

Мы чакаем ад яго ўвагі ў пытаньні свабоды сумленьня ў Беларусі, у пытаньні супрацьдзеяньня рэпрэсіям і ў пытаньні захаваньня беларускай незалежнасьці”.


20 студзеня 2010 году


"Першую частку майго пажаданьня прэзыдэнт выканаў. Зрэшты, як кажуць у Амэрыцы, прэзыдэнты прыходзяць і сыходзяць, а Амэрыка застаецца. І таму цьвёрдая, прынцыповая пазыцыя ЗША, што да беларускай незалежнасьці і да беларускай дэмакратыі, захавалася. І яна захоўваецца ўсе тыя 20 гадоў, колькі ёсьць беларуская незалежнасьць.

Але другая частка -- а гэта праява ўвагі да пытаньняў Беларусі – няспраўджаная надзея, на мой погляд. Амэрыка відавочна сыходзіць з Цэнтральнай Эўропы. Яе прыярытэты перамяшчаюцца ў Аўганістан, Іран, Паўночную Карэю. У краінах, якія раней карысталіся асаблівай увагай ЗША, на жаль, цяпер іх прысутнасьць меншая, чым гэта было нават два ці год таму".
XS
SM
MD
LG