Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін: “Цяпер людзі праяўляюцца ў поўнай меры”


Аляксандар Казулін

Аляксандар Казулін

Сёньня спаўняецца роўна адзін год як прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыняў прысягу. У той дзень некаторыя беларускія палітыкі ў інтэрвію “Свабодзе” адказалі на пытаньне: “Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі?”


Сёньня мы згадваем тыя адказы і пытаемся ў іх, ці выканаў прэзыдэнт ЗША іхныя “наказы”?

19 студзеня 2009 году


“Найперш мы самі павінны нешта рабіць для Беларусі. І тады мы можам чакаць нечага ад іншых.

Мне вельмі цікава, калі людзі спрабуюць зазірнуць у будучыню і спадзяюцца, каб гэтая будучыня рабілася нейкімі іншымі рукамі. Мы павінны гэтую будучыню самі будаваць — у сваіх сэрцах, у сваіх душах. І тое, што ў гэтым годзе ў нашай краіне будуць адбывацца вельмі слушныя падзеі — гэта відавочна. І ў сьвеце да гэтых падзеяў не застануцца абыякавымі”.


20 студзеня 2010 году


"Думаю, што многае за гэты час становіцца відавочным. І самае галоўнае, што мы можам бачыць, гэта тое, што людзі праяўляюцца ў поўнай меры, у поўным аб'ёме. Раней можна было схавацца ў поўцень альбо ў поўсьвятло. Цяпер такога няма. Цяпер ужо даводзіцца прымаць абсалютна канкрэтныя і ясныя рашэньні, ад якіх нікуды нельга дзецца".
XS
SM
MD
LG