Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч: “ЗША пад кіраўніцтвам Абамы мяняюць вобраз у лепшы бок”


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Адносна гадавіны знаходжаньня Барака Абамы на пасадзе прэзыдэнта ЗША «Свабода» ўзяла камэнтар у палітыка Мікалая Статкевіча. Нагадаем, год таму Мікалай Статкевіч выказаў Абаму пажаданьне «зрабіць Амэрыку прывабнай і прыцягальнай у сьвеце», што, паводле беларускага апазыцыянэра, «будзе лепшай дапамогай і беларускай дэмакратыі». Ці спраўдзіліся гэтыя чаканьні?

Мікалай Статкевіч: «Мае чаканьні на тое, што новы прэзыдэнт ЗША палепшыць імідж сваёй краіны, часткова спраўдзіліся. Аказалася, што лідэры дэмакратычнай партыі зрабілі дакладны выбар у адказ на антыамэрыканізм у трэцім сьвеце, калі прапанавалі на прэзыдэнта краіны афраамэрыканца, ды яшчэ сына мусульманіна. Гэта быў разумны і ўдалы крок, нават ня кажучы ўжо пра асабістыя якасьці прэзыдэнта Абамы.

І сапраўды, стаўленьне да Амэрыкі ў сьвеце заўважна палепшылася. Найбольш грубыя памылкі адміністрацыі Буша былі ў нейкай ступені выпраўленыя. Напрыклад, зачыняецца турма на базе Гуантанама, таксама Абама заявіў пра вывад войскаў з Іраку. Вядома, пры былым прэзыдэнце Амэрыка ўвайшла ў такія канфлікты, узяла на сябе такія абавязкі па дапамозе, што проста хутка выйсьці з канфліктных краінаў нельга. Узяць і кінуць тых, хто цябе падтрымлівае, на расправу, як у Аўганістане, — гэта немагчыма.

Зараз прэзыдэнт Абама ў складанай сытуацыі, але мы бачым разуменьне сытуацыі, бачым цьвярозую палітыку, спробы яшчэ больш палепшыць імідж краіны. І зараз такая магчымасьць зьяўляецца ў сувязі з падзеямі на Гаіці. ЗША, якія ўзялі на сябе каардынацыю ўсталяваньня бясьпекі ў разбуранай землятрусам краіне, могуць значна палепшыць імідж і сваіх узброеных сілаў. Па-іншаму прадставіць свае ваенныя ўмяшаньні ў іншых краінах».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG