Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле прагнозаў лекараў, чакаецца ўсплёск захворваньняў на грып і абвяшчэньне другой хвалі грыпу.


“На гэты дзень сытуацыю можна назваць стабільнай. За апошні тыдзень у мэдычных установах гораду было зарэгістравана каля 19 тыс. выпадкаў захворваньня на рознага роду вірусныя інфэкцыі. Зь іх дыягназ “грып” пастаўлены 111 пацыентам, што склала 0,4%”, — паведаміла загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Менскага гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка.

Вірус сьвінога грыпу А/H1N1 таксама працягвае цыркуляваць у Менску, але асноўнай ролі, паводле словаў чыноўніцы, у агульнай эпідэміялягічнай сытуацыі ён не адыгрывае.

Ад 4 студзеня ў Менску пачалася імунізацыя насельніцтва, якая адносіцца да групы рызыкі, супраць пандэмічнага грыпу А/H1N1. У гэтую катэгорыю ўваходзяць мэдыкі і супрацоўнікі службаў жыццезабесьпячэньня, нагадвае Інтэрфакс.

На 15 студзеня аднаразова прышчэплена 49 533 чалавекі (82% ад колькасьці супрацоўнікаў).

Алена Фісенка дадала, што на пачатку лютага плянуецца арганізаваць вакцынацыю супраць грыпу А/H1N1 цяжарных жанчынаў і дзяцей.
XS
SM
MD
LG