Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па электраэнэргіі пакуль пад пытаньнем


Беларускі бок пакуль ня даў канчатковага пацьвярджэньня перамовам адносна камэрцыйных паставак расейскай электраэнэргіі і яе транзыту ў Калінінградзкую вобласьць.

Паводле расейскага «Интер РАО ЕЭС», перамовы заплянаваныя на 11—12 студзеня, паведамляе Інтэрфакс.

Расейскі бок перадаў у Менск свой варыянт праекту дамовы.

Раней, са спасылкай на «Интер РАО ЕЭС», беларускі бок прапанаваў у 2,5 раза павялічыць кошт перадачы электраэнэргіі празь сеткі «Белэнэрга». Расейскі бок лічыць гэта непрымальным і накіраваў беларускаму боку свае прапановы, якія і маюць абмяркоўвацца падчас перамоваў.

Бакі пакуль не ўзгаднілі ўмовы камэрцыйных паставак расейскай электраэнэргіі празь Беларусь у краіны Балтыі, аднак беларускі бок канстатуе несанкцыянаваную перадачу электраэнэргіі. Калі адлучыць лініі, то будзе нанесена шкода надзейнасьці энэргазабесьпячэньня спажыўцоў у Калінінградзкай вобласьці, заяўляюць у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG