Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік “Белэнэрга” Аляксей Шырма абверг паведамленьні аб магчымым спыненьні транзыту расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць.

“Беларусь не пагражае Расеі адключыць забесьпячэньне электраэнэргіяй Калінінградзкай вобласьці. Зьявіліся інтэрпрэтацыі, што мы прадпрымаем захады па абмежаваньні транзыту расейскай электраэнэргіі, парушаючы тым самым энэргазабесьпячэньне спажыўцоў Калініградзкай вобласьці Расеі. Хацелася б абвергнуць такое разуменьне”, -- цытуе спадара Шырму Інтэрфакс.

Аднак Беларусь настойвае, каб Расея больш плаціла за транзыт электраэнэргіі праз Беларусь у краіны Балтыі.

У сувязі са спыненьнем Ігналінскай АЭС у Літве ўзьнік дэфіцыт электраэнэргіі, які часткова будзе кампэнсавацца з Расеі. Беларусь настойвае, каб транзыт камэрцыйных паставак электраэнэргіі з Расеі ў Літву праз сеткі “Белэнэрга” дадаткова аплачваўся і заклікае расейскі бок да адпаведных перамоваў.
XS
SM
MD
LG