Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падставаў для занепакоенасьці, што пастаўкі электраэнэргіі спажыўцам будуць спыненыя, няма” – заявіў у інтэрвію Літоўскаму радыё міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сямкомас.

Так ён адрэагаваў на магчымае спыненьне транзыту расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі. На думку міністра, пагрозы спыненьня транзыту гэта “у большай ступені перамоўная пазыцыя беларускага боку”.

У размове са “Свабодай” дацэнт Інстытута міжнародных дачыненьняў і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту Томас Янелюнас адзначае:

“Роля Беларусі ў гэтым пытаньні даволі важная, бо менавіта праз яе могуць пастаўляцца вялікія аб’ёмы электраэнэргіі з Расеі і нават з Украіны. І таму з-за той напружанасьці, якая з’явілася ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Расеяй, і ў нашых энэргетыкаў узьніклі пытаньні. Найперш, калі ўзьнікнуць перабоі з імпартам энэргіі з Расеі, ці могуць яны кампэнсавацца пастаўкамі з другога боку, праз Латвію і г.д.?

Што можа адбыцца ў такой сытуацыі? Цэны на электрычную энэргію могуць падняцца, калі спатрэбіцца ўключыць некаторыя іншыя маршруты пастаўкі электраэнэргіі”.

Пра магчымы рост коштаў казаў і міністар Сямкомас: Літва зможа забясьпечыць сябе ўласнай электраэнэргіяй з цеплаэлектрастанцыі. Але яна будзе даражэйшай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG