Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура патрабуе спыніць бескантрольныя паркоўкі ў дварах


Генэральная пракуратура накіравала ліст выканаўцу абавязкаў старшыні Менгарвыканкаму і міністру ўнутраных спраў, каб тыя прынялі захады дзеля прадухіленьня парушэньняў уладальнікамі аўтамабіляў правілаў стаянкі машын у дварах.

Паводле афіцыйнай статыстыкі сёлета за 9 месяцаў у параўнаньні зь мінулым годам колькасьць крадзяжоў маёмасьці з аўтамабіляў вырасла амаль на 30%.

Большая частка крадзяжоў прыпадае на тыя машыны, якія знаходзіліся ў дварах, прычым 70% — у Менску.

Пракуратура канстатуе, што рэзкі рост колькасьці аўтамабіляў прывёў да таго, што ўладальнікі вымушаныя паркавацца на газонах, каля самых дзьвярэй пад’ездаў, на ходніках, разваротных плошчах і г. д., а гэта ёсьць парушэньнем Адміністрацыйнага кодэксу.

Пракуратура лічыць, што супрацоўнікі ДАІ і ЖЭС змогуць дабіцца таго, каб у дварах аўтамабілі знаходзіліся толькі на аўтастаянках.
Пракуратура зьвяртае ўвагу на тое, што аўтастаянкі ў густанаселеных раёнах, якія часова ахоўваюцца, занятыя цалкам. Але тыя стаянкі, якія знаходзяцца на адлегласьці літаральна двух прыпынкаў ад жылых забудоваў — запоўненыя на 10—50%.

Міністэрства надзвычайных сытуацый зарэгістравала 58 выпадкаў, калі з-за прыпаркаваных у двары машын, пажарныя ня здолелі апэратыўна ліквідаваць пажар.

Пракуратура зьвяртае ўвагу й на тое, што на ранішнія часы і, калі школьнікі вяртаюцца дадому, прыпадае вялікая колькасьць ДТЗ, 30% зь якіх адбыліся ў дварах. У выніку такіх здарэньняў некалькі чалавек загінулі.

Пракуратура лічыць, што супрацоўнікі ДАІ і ЖЭС змогуць дабіцца таго, каб у дварах аўтамабілі знаходзіліся толькі на аўтастаянках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG