Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадары эвакуяваных машын прыйшлі пад дзьверы ДАІ



Многія ўладальнікі эвакуяваных у Менску за няправільную паркоўку аўтамабіляў прыйшлі шукаць іх каля будынку УДАІ Менску.

Сёньня ў Менску праходзіла акцыя ДАІ “Апэрацыя — эвакуацыя”, у часе якой шэсьць эвакуатараў звозілі няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі на штрафныя стаянкі.

Але багата ўладальнікаў эвакуяваных машын прыйшлі шукаць іх да будынку Ўправы сталічнай дзяржаўтаінспэкцыі, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс-Захад”.

“Эвакуяваныя за няправільную паркоўку аўтамабілі трэба шукаць на штрафных стаянках”, — паведамілі ў УДАІ. Суразмоўцы агенцтва дадалі, што “заўтра ўраньні стане вядома, колькі аўтамабіляў у Менску было эвакуявана за няправільную паркоўку”. “У дзённыя гадзіны, як правіла, людзі парушаюць правілы паркоўкі ў цэнтры гораду, у вячэрні час і ўначы — у спальных раёнах”.

За парушэньне правілаў прыпынку й стаянкі прадугледжаны штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (1 базавая велічыня — 35 тысяч рублёў). Эвакуацыя транспартнага сродку каштуе 11 тысяч рублёў плюс кошт захоўваньня транспарту, адзначылі ў УДАІ.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG