Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.






БУДЗЕ СОНЦА, БУДУЦЬ ХМАРЫ...


...будзе і маразок, -5 — 0.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


- Адкрыцьцё выстаўкі "Польскі пэйзаж". Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Менск, 17:00.

- Форум "Беларусь і палітыка Эўразьвязу", Міжнародны адукацыйны цэнтар, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


- Дзень народнага адзінства ў Расеі, устаноўлены на памяць выгнаньня польскіх інтэрвэнтаў з Масквы ў 1612. Праваслаўная царква адзначае ў гэты дзень сьвята Казанскай іконы Божай Маці.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


- У 1887 нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

- У 1937 савецкія карныя ворганы другі раз арыштавалі клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры месяцы ва ўзросьце 44-х гадоў Гарэцкі быў расстраляны.

- У 1979 ісламісцкія студэнты захапілі амэрыканскую амбасаду ў Тэгеране, беручы ў закладнікі 52 амэрыканцаў на пэрыяд 444 дзён.

- У 2008 амэрыканцы выбралі першага чарнаскурага прэзыдэнта ЗША, Барака Абаму.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Прывітаньне, Чыкага. Калі тут сярод вас ёсьць нехта, хто яшчэ сумняваецца, што Амэрыка – гэта месца, дзе магчымае ўсё, хто ўсё яшчэ сумняваецца ці мара заснавальнікаў нашай краіны надалей жыве ў нашым часе, хто яшчэ ставіць пад пытаньне сілу нашай дэмакратыі, дык сёньняшні дзень – гэта адказ вам." — Барак Абама ў сваёй першай публічнай прамове пасьля перамогі на выбарах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG