Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Ясна...


0..-2 без ападкаў.

Памятаем:


- Традыцыйна ў гэты дзень беларусы адзначаюць дзень памінаньня памерлых “Дзяды” і прыбіраюць могілкі.

- Ад 2 лістападу 1988 году “Дзяды” набылі ў Беларусі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычнае ўлады.

У гэты САМЫ дзень


- у 1869 г - нарадзіўся беларускі архeоляг i краязнаўца Іoсіф Сваброўскі. Памёр у 1968г.

- у 1939 г. - 5-я (пазачарговая) сэсія Вярхоўнага Саветu СССР прyняла закон "Аб уключэньні Заходняй Беларусі ў склад СССР і яе ўзьяднаньні з БССР".

- у 2002 г. – у дзень памінаньня продкаў “Дзяды” ва ўрочышчы Курапаты ўсталяваны крыж з іконай маці Божай Курапацкай усіх бязьвінна расстраляных. Аўтар іконы – мастак Алесь Марачкін.

Ня ў нас


- У Барсэлёне пачнецца апошні раўнд перамоваў экспэртаў ААН па ўзгадненьні асноўных прынцыпаў новай дамовы аб зьніжэньні аыкідаў парніковых газаў.

У нас


- У Менску ў канфэрэнц-залі гатэлю “Эўропа” адбудзецца круглы стол па тэме “Усходняе партнэрства – магчымасьці Беларусі”. Дакладчык: выканаўчы дырэктар Нямецкага таварыства па вывучэньні Ўсходняй Эўропы др. Андрэас Віткоўскі. Пачатак у 18.50.

Раім трапіць:


- на творчую сустрэчу з гісторыкам, празаікам і паэтам Уладзімерам Арловым з нагоды выхаду яго новай кнігі "Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся", пачатак а 18-й у офісу ТБМ (вул. Румянцава, 13).

ПРА ШТО ПАДУМАЦЬ:


Tourt est pour le mieux dans le meilleur des mondes possibles”- Вальтэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG