Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзай абвешчаны прэзыдэнтам Аўганістану


Дзеючы прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў пасьля таго, як Незалежная выбарчая камісія вырашыла скасаваць другі тур галасаваньня.

Другі тур меўся адбыцца 7-га лістапада, аднак супернік Карзая, доктар Абдула, зьняў сваю кандыдатуру, заявіўшы пра парушэньні падчас галасаваньня.

Падчас першага туру выбараў 20 жніўня былі зафіксаваныя шматлікія фальсыфікацыі на карысьць дзеючага прэзыдэнта. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, які цяпер знаходзіцца з візытам у Аўганістане, раней заявіў, што ААН прызнае рашэньне выбарчай камісіі, якім бы яно ні было.

Таксама раней і дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ЗША прызнаюць вынікі другога туру выбараў у Аўганістане незалежна ад таго, возьме ў іх удзел супернік Карзая ці не.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG