Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан выбірае прэзыдэнта


Патруль каля выбарчага ўчастку
Патруль каля выбарчага ўчастку

20 жніўня ў Аўганістане адбудуцца прэзыдэнцкія выбары – другія пасьля пачатку апэрацыі ў краіне міжнародных сілаў у 2001 годзе.


У выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць больш за 30 кандыдатаў, найбольшыя шанцы мае дзейны прэзыдэнт Хамід Карзай і ягоны асноўны канкурэнт – былы міністар замежных справаў Аўганістану Абдула Абдула.

На мінулым тыдні на аўганскім тэлебачаньні прайшлі публічныя дэбаты паміж Карзаем і двума іншымі прэтэндэнтамі, былымі міністрамі Рамазанам Башардостам і Ашрафам Гані.

Крыніца рэйтынгу: амэрыканскі дасьледчы цэнтар Glevum Associates. Каб павялічыць, націсьніце на карцінку.

Паўстанцы з руху Талібан ставяць мэту сарваць выбары. Некалькі дзён таму на поўдні краіны былі распаўсюджаныя ўлёткі з пагрозамі, Талібан пагражае тым, хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, адрэзаць насы і вушы, і таксама пальцы, калі яны будуць запэцканыя чарнілам – ў Аўганістане, каб прадухіліць шматразовае галасаваньне, пальцы тых, хто прагаласаваў, памячаюць адмысловым чарнілам.

Адначасна паўстанцы разгарнулі кампанію ўзброеных нападаў. Учора на трасе Кабул-Джэлалабад тэрарыст-сьмяротнік накіраваў машыну з выбухоўкай на аўтакалёну войскаў НАТО -- 7 чалавек загінулі, дзесяткі былі параненыя. Учора ж байцы Талібану выпусьцілі ракету па прэзыдэнцкім палацы і абстралялі сталічную паліцэйскую ўправу.

Мэта такіх нападаў – ня столькі нанесьці шкоду, колькі запалохаць насельніцтва, прымусіць яго не ісьці да скрыняў для галасаваньня і тым самым падарваць легітымнасьць выбараў, хто б ня быў на іх абраны. Сёньня ўлады зьвярнуліся да журналістаў з просьбай не паведамляць пра напады і акты гвалту хаця б у дзень выбараў, бо такія паведамленьні працуюць на стратэгію Талібану па зрыву выбараў. Аднак журналісцкая супольнасьць паставілася да закліку ўладаў адмоўна, расцаніўшы яго як цэнзуру і ўціск свабоды слова.

Паводле заходніх журналістаў хада кампаніі далёкая ад клясычных стандартаў дэмакратыі. Шырока практыкуецца подкуп выбаршчыкаў, не праблема купіць выбарчыя бюлетэні ў любой колькасьці.

Аднак экпэрты адзначаюць, што нават такія выбары, гэта лепш чым адсутнасьць выбараў і ўлада, усталяваная кулямі і выбухоўкай Талібану.

Кантроль над тэрыторыяй


Большая частка тэрыторыі Аўганістану цяпер кантралюецца ня ўрадам Хаміда Карзая, і ня рухам Талібан, але палявымі камандзірамі, якія супрацоўнічаюць з Карзаем. На гэтай мапе 2004 году чырвоным колерам пазначаная тэрыторыя пад кантролем Талібану, а сінім – пад непасрэдным кантролем цэнтральнага ураду. Участкі іншага колеру кантраляваліся рознымі палявымі камандзірамі. Ад таго часу сытуацыя прынцыпова не зьмянілася, аднак рух Талібан значна пашырыў сваю тэрыторыю за апошнія месяцы.


Крыніца: globalsecurity.org

З моманту свайго зьвяржэньня талібы паступова пашыраюць уплыў у краіне. Мяркуецца што гэтая сакрэтная мапа ацэнкі пагрозы ў Аўганістане з боку руху Талібан была падрыхтаваная ў красавіку гэтага году міністэрствам унутраных спраў Аўганістану і Дэпартамэнтам бясьпекі ААН. Яна была апублікаваная інфармацыйным агенцтвам Ройтэрс 5-га жніўня. Ружовым колерам пазначаныя правінцыі з высокай рызыкай нападу ваяўнікоў Талібану, жоўтым – зь "сярэдняй" рызыкай, чырвоным -- падкантрольныя "ворагу" тэрыторыі.


Хамід Карзай
Afghanistan -- Afghan incumbent presidential candidate Hamid Karzai speaks during a gathering to mark International Youth Day in Kabul on 11Aug2009

1954 - нарадзіўся
1976 – скончыў сярэднюю школу ў Аўганістане
1983 – у хуткім часе пасьля ўводу савецкіх войскаў у Аўганістан завяршылася яго сямігадовае навучаньне ў Сімлійскім унівэрсытэце ў Індыі, спэцыяльнасьць – міжнародныя стасункі. Далучыўся да муджагедаў у Пакістане
1985 - дырэктар аддзелу інфармацыі Нацыянальнага вызвольнага фронту
1989 - дыректар аддзелу замежных стасункаў пры кіраўніку часовага ўраду муджагедаў
1992 – намесьнік міністра замежных спраў ва ўрадзе муджагедаў
1994 – на пачатку грамадзянскай вайны паміж муджагедамі падаў у адстаўку, пасьля прыходу да ўлады руху Талібан - у эміграцыі
2001 – абраны старшынём часовай адміністрацыі Аўганістану на канфэрэнцыі ў Боне
2002 – абраны прэзыдэнтам часовага ўраду на зьездзе старэйшынаў у Аўганістане
2004 – абраны прэзыдэнтам Аўганістану
2009 – зарэгістраваўся кандыдатам ў прэзыдэнты Аўганістану на другі тэрмін
1954 - нарадзіўся
1976 – скончыў сярэднюю школу ў Аўганістане
1983 – у хуткім часе пасьля ўводу савецкіх войскаў у Аўганістан завяршылася яго сямігадовае навучаньне ў Сімлійскім унівэрсытэце ў Індыі, спэцыяльнасьць – міжнародныя стасункі. Далучыўся да муджагедаў у Пакістане
1985 - дырэктар аддзелу інфармацыі Нацыянальнага вызвольнага фронту
1989 - дыректар аддзелу замежных стасункаў пры кіраўніку часовага ўраду муджагедаў
1992 – намесьнік міністра замежных спраў ва ўрадзе муджагедаў
1994 – на пачатку грамадзянскай вайны паміж муджагедамі падаў у адстаўку, пасьля прыходу да ўлады руху Талібан - у эміграцыі
2001 – абраны старшынём часовай адміністрацыі Аўганістану на канфэрэнцыі ў Боне
2002 – абраны прэзыдэнтам часовага ўраду на зьездзе старэйшынаў у Аўганістане
2004 – абраны прэзыдэнтам Аўганістану
2009 – зарэгістраваўся кандыдатам ў прэзыдэнты Аўганістану на другі тэрмін

Абдула Абдула

1960 - нарадзіўся
1976 - скончыў сярэднюю школу ў Аўганістане
1983 – скончыў Мэдычны ўнівэрсытэт у Кабуле, пачаў практыку доктара-акуліста
1986 – прызначаны галоўным памочнікам аднаго з палявых камандзіраў антысавецкага супраціву
1993 - дырэктар дэпартамэнту ў міністэрстве абароны Аўганістану
1996 – прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Паўночнага Альянсу, пазьней міністрам замежных спраў
2001 - прызначаны міністрам замежных спраў часовай адміністрацыі Аўганістану на канфэрэнцыі ў Боне
2004 - прызначаны міністрам замежных справаў
2009 - зарэгістраваўся кандыдатам ў прэзыдэнты Аўганістану




На схемах ніжэй -- этнічная і рэлігійная прыналежнасьць, а таксама моўныя групы насельніцтва Аўганістану. Каб павялічыць, націсьніце на карцінку.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG