Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане адбудзецца другі раўнд прэзыдэнцкіх выбараў


Прадстаўнік незалежнай выбарчай камісіі Нур Мухамэд Нур паведаміў, што другі раўнд прэзыдэнцкіх выбараў у Аўганістане адбудзецца 7 лістапада.


Прэзыдэнт Хамід Карзай адобрыў правядзеньне другога туру, сказаўшы, што гэта "крок наперад" для аўганскай дэмакратыі. Камісія па расьсьледаваньні парушэньняў падчас галасаваньня, якая дзейнічае пад эгідай ААН, аспрэчыла сотні тысяч галасоў, аддадзеных дзейнаму кіраўніку дзяржавы Хаміду Карзаю ў першым туры 20 жніўня.

У панядзелак экспэрты міжнароднай камісіі заявілі пра рашэньне прызнаць несапраўднымі вынікі галасаваньня на больш як 200 выбарчых участках, дзе пацьвердзіліся скаргі пра фальсыфікацыі. Папярэднія вынікі паказалі, што ў Карзая было каля 55 адсоткаў галасоў – дастаткова, каб пазьбегнуць другога туру. Яго асноўны супернік, былы міністар замежных справаў Абдула Абдула, атрымаў тады 28 адсоткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG