Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары 14 кастрычніка ў цэнтры Кішынэву выбухнула баявая граната. Выбух адбыўся на плошчы, перапоўненай людзьмі, якія прыйшлі на сьвяточны канцэрт да Дня гораду. У беларускім пасольстве ў Кішынэве пакуль не далі інфармацыі, ці былі сярод пацярпелых беларускія грамадзяне.






Паранена больш за 40 чалавек. Артысты выступалі яшчэ 30 хвілін пасьля выбуху, каб не ствараць панікі. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкула "тэрарызм". Пасьля выбуху на адрас прэм'ер-міністра Малдовы Ўлада Філата па тэлефоне паступілі пагрозы фізычнай расправы над ім.




Прыблізна гэтак жа разьвіваліся падзеі ў Менску летась 4 ліпеня, калі на канцэрце да Дня незалежнасьці выбухнула самаробнае прыстасаваньне. Дзясяткі людзей тады былі параненыя. Вінаватыя дагэтуль ня знойдзеныя.

Вось што кажа карэспандэнтка малдоўскай службы нашага радыё Елена Чойна:

"Наша паліцыя кажа, што гэта тэрарыстычны акт, бо гэта быў выбух гранаты і ніхто ня мог проста прыйсьці гуляць на плошчу з гранатай у руках. Гэта была савецкая граната РГ-42. Было паранена каля 40 чалавек, 12 чалавек цяпер знаходзяцца ў шпіталях...

Сёньня прадстаўнікі пракуратуры на прэсавай канфэрэнцыі заявілі, што выключыюць датычнасьць да тэракту палітычных партыяў. Яны лічаць, што гэта нейкая арганізацыя звонку, не з Малдовы. Магчыма тэрарыстычная арганізацыя, а магчыма крымінальныя структуры, якія хочуць дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове. Паводле пракуратуры, учора раніцай на адрас нашага прэм'ера Ўлада Філата паступілі званкі з-за мяжы з пагрозамі новым уладам Малдовы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG