Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр чалавек, які хацеў узарваць Радыё "Свабода"


Нікалае Плешыца

Нікалае Плешыца

У Бухарэсьце ва ўзросьце 80 гадоў памёр былы начальнік чаўшэскаўскай Сэкурытатэ Нікалае Плешыца.






Нікалае Плешыца памёр 28 верасьня ў Бухарэсьце ў шпіталі румынскай выведкі, дзе ён праходзіў лячэньне ад мноства розных захворваньняў, уключаючы дыябэт.

Нікалае Плешыца ўзначальваў аналяг савецкага КДБ за часамі Чаўшэску з 1980 па 1984 год. Ён “праславіўся” найперш як арганізатар няўдалага выбуху на "Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода”, а таксама як той, хто надаў прытулак у Румыніі сусьветна вядомаму вэнэсуэльскаму тэрарысту Ільічу Рамірэсу Санчасу, больш знанаму пад псэўданімам Карлас Шакал.

Рамірэс быў наняты Сэкурытатэ на загад дыктатара Нікалае Чаўшэску, каб забіць румынскіх дысыдэнтаў у Францыі і арганізаваць выбух на "Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода” ў Мюнхэне ў 1981. Тады, у выніку нападу на мюнхэнскую радыёстанцыю дзевяць чалавек былі параненыя.

Пасьля скіданьня чаўшэскаўскага рэжыму ў 1989 годзе Нікалае Плешыца паўстаў перад ваенным судом у Румыніі за саўдзел у нападзе на радыё "Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода". Судовы працэс некалькі разоў перарываўся, і ў канчатковым выніку Нікалае Плешыца быў прызнаны невінаватым.

Пасьля падзеньня камунізму ў Румыніі, Нікалае Плешыца працягваў жыць у Бухарэсьце на віле, якую, як паведамлялася, падараваў яму сам Чаўшеску. Яго пэнсія была адной з самых высокіх сярод дзяржаўных служачых. У мінулым годзе ён атрымліваў па 2250 даляраў у месяц, што больш чым у шэсьць разоў перавышае сярэдні паказчык па краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG