Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАСЬЛЯ ДАЖДЖОЎ:

  • Выгляне сонца, але занадта не пагрэе. +2 — +4 С


ЯНЫ ПОЙДУЦЬ ПЕША:

  • Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі Ўладзімір Навумаў і трэнэр менскага "Дынама" Глен Гэнлан распавядуць журналістам, як яны пройдуць пеша 30 кілямэтраў. Менск, будынак ФХРБ, 11.00.


ПЕРАПІСКА:

  • Вас ужо перапісалі ? Напішыце нам, як вы адказалі на пытаньне пра мову і чаму так.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Стартуе Рымскі кінафэстываль, патрывае да 23 кастрычніка. Рым.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1817 памёр Тадэвуш Касьцюшка.
  • У 1824 памёр Рамуальд Гедройц – адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня.
  • У 1833 памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай і кампазытар, аўтар знакамітага палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”, які таксама браў чынны ўдзел у паўстаньні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.
  • У 1915 у Ружанах на Берасьцейшчыне нарадзіўся будучы (1986-1992) прэм’ер-міністар Ізраіля Іцхак Шамір (Езярніцкі).


ШТО СЬВЯТКУЕМ?

Міжнародны дзень сялянак, а што б вы думалі?


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Тое, што селянін можа стаць каралём, ня значыць, што ў каралеўстве дэмакратыя”. Вудра Ўілсан, амэрыканскі прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG