Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ!

  • Будзе ліць увесь дзень, але, на шчасьце, бязь сьнегу. +2 — +12 С


ПЕРАПІС!

  • Пачынаецца, па ўсёй Беларусі.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Купалаўскія чытаньні ў Дзяржаўным музэі Янкі Купалы. Менск.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Прэзыдэнт ЗША Барак Абама дакладвае Кангрэсу пра запасы ядзернай зброі ў сьвеце і рызыку для бясьпекі, зьвязаную зь імі. Вашынгтон.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1947 годзе амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню адолеў гукавы бар’ер.
  • У 1953 годзе з канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар “Беларусь”.
  • У 1964 годзе пленум ЦК КПСС зьняў з пасады генсека Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.


ШТО СЬВЯТКУЕМ?

  • Дзень Маці. А праваслаўныя яшчэ сьвята Пакровы.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Пакрыў зямлю сьняжок, пакрый мяне, дружок". Народнае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG