Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НІ КРОКУ БЕЗ ПАРАСОНУ І ЦЁПЛАГА ПАЛІТО!


Дождж цэлы дзень, дзе-нідзе са сьнегам. +5 — +9 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА


У 12.00 госьцем нашай онлайн-канфэрэнцыі будзе старшыня руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, які бярэ ўдзел у “Форуме-2000” у Празе. Сайт Свабоды


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Адкрываецца міжнародны кніжны кірмаш кніжкі. Адмысловы госьць кірмашу — Кітай. Франкфурт-на-Майне

У Эўрапарлямэнце будуць абмяркоўваць Пакт Молатава-Рыбэнтропа і яго наступствы. Стразбур

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У1881 годзе ў беларускім мястэчку Мір выкладчык тамтэйшае гэбрайскае школы Элізэр Бэн Егуда разам са сваімі сябрамі пагадзіліся міжсобку гаварыць выключна на іўрыце. Такім чынам была адноўленая старажытаная гэбрайская мова, што лічылася ўжо мёртваю.

У1888 годзе ў засьценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся беларускі мастак Язэп Драздовіч. Драздовіч быў шматгранным творцам – жывапісцам, графікам, скульптарам, разбяром па дрэву, пісьменьнікам, паэтам, этнографам, фальклярыстам, астраномам.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


„Перад Бэн Егудам габрэі маглі гаварыць на іўрыце; пасьля яго — загаварылі”. Сэсіл Рот, брытанскі габрэйскі гісторык.
XS
SM
MD
LG