Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка памілаваў Шыгалава


Яўген Шагалаў
Яўген Шагалаў

Cтаршыня праўленьня гандлёвага дома "Ждановічы" Яўген Шыгалаў памілаваны згодна з рашэньнем кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Апроч Яўгена Шыгалава, памілаваны яшчэ два фігуранты гэтай справы, перадае Інтэрфакс.

Я.Шыгалаў, яго намесьнік і дзяржаўны чыноўнік былі затрыманыя 5 красавіка 2008 года. Іх зьвінавацілі ва злоўжываньні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. У крымінальнай справе фігуруюць два ўчасткі плошчай 13,5 і 40 гэктараў, у самавольным захопе якіх былі абвінавачаны Я.Шыгалаў і яшчэ два фігуранты справы.

Урон нанесены прыродным рэсурсам склаў 85 мільярдаў рублёў. Быў распрацаваны графік, па якім Я.Шыгалаў вяртаў гэтую суму. Аднак у праваахоўных органах не паведамілі, ці сплаціў Я.Шыгалаў гэтую суму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG