Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка “Ждановічаў” шпіталізавалі ў кардыялёгіі


Арыштаваны на пачатку красавіка генэральны дырэктар Гандлёвага дому “Ждановічы” Яўген Шыгалаў лечыцца ў Навукова-практычным цэнтры “Кардыялёгія”.


“У яго праблемы з сэрцам. Ня выключана, што праз тыдзень ён паправіцца, і яго выпішуць”,-- заявілі Інтэрфаксу крыніцы ў сілавых структурах.

“Ён знаходзіцца пад вартай. Побач з палатай, дзе ён ляжыць, кругласутачна дзяжураць міліцыянты”.

Суразмоўца Інтэрфаксу таксама паведаміў, што новых затрыманьняў паводле справы ў якой фігуруе Я.Шыгалаў, пакуль не было.

Генэральнага дырэктара Гандлёвага дому “Ждановічы” затрымалі 5 красавіка. Яго зьвінавацілі ў незаконным захопе зямлі, а таксама паводле крымінальнага артыкулу “Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG