Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведвае Літву

  • Тацяна Поклад

Вільня. Дахі старога места

Вільня. Дахі старога места

На памежным пункце у Медніках кіраўніка Беларусі сустрэлі міністар транспарту Літвы Элігіюс Масюліс і намесьнік міністра замежных справаў Літвы Эвалдас Ігнатавічус. Кіраўнік літоўскага дыпляматычнага ведамства цяпер знаходзіцца ў Брусэлі.

Лукашэнка: Мой піяр - гэта натуральнасьць
А.Лукашэнка: Калі ім няёмка, каб паехаў дыктатар, я не паеду
Кіраўнік Беларусі: Лукашэнку ў Літве дэманізавалі


У часе афіцыйнага візыту ў Літву Аляксандра Лукашэнку суправаджае яго пяцігадовы сын. Мяркуецца, што хлопчык возьме ўдзел у некаторых афіцыйных сустрэчах і мерапрыемствах.

У сераду прэзыдэнт Беларусі сустрэнецца з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце, адкрые нацыянальную выставу “Belarus Expo 2009”, выступіць на Беларуска-літоўскім эканамічным форуме.

У часе візыту А.Лукашэнкі чакаецца падпісаньне дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму для жыхароў памежжа. Калі дамова будзе падпісаная, жыхары памежных раёнаў у радыюсе 50 кілямэтраў ад мяжы змогуць наведваць суседнюю краіну бязь візаў, з адмысловым дазволам на перасячэньне мяжы цягам пяці гадоў коштам 20 эўра. На тэрыторыі Беларусі такіх жыхароў налічваецца каля 600 тысяч, на тэрыторыі Літвы – каля 800 тысяч.




Відэа. Першыя крокі Лукашэнкі ў Эўразьвяз

„Lietuvos ryto“ televizija





Плян сустрэчаў Лукашэнкі і Сідорскага ў Вільні

Аб 11-й Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце.

У 11.35 перамовы працягнуцца ў пашыраным складзе з удзелам дэлегацый дзьвюх краінаў.

Апоўдні Лукашэнка адкрые беларускую нацыянальную выставу "Беларусьэкспа-2009".

У 13.00 прэм'ер-міністры дзьвюх краін Сяргей Сідорскі і Андрус Кубілюс адкрыюць у Вільні літоўска-беларускі міжнародны эканамічны форум "Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора: новыя магчымасьці для пашырэньня супрацоўніцтва".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG