Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве — пажар на заводзе


На тэрыторыі магілёўскага заводу па вырабе ПВХ-профілю “СТЛ-Экструзія” пажар. Чорны дым відзён на адлегласьці дзясятка кілямэтраў.

Паводле работнікаў заводу, у адным з цэхаў загарэлася рошчына, зь якой вырабляюць асноўны завадзкі кампанэнт — аконны профіль. У яе склад уваходзяць хлёрыстыя злучэньні, якія небясьпечныя для чалавека й навакольнага асяродзьдзя.

Узгараньне адбылося каля дзевятнаццаці гадзінаў. Каб не было задымленьня цэху, балею з рошчынай выцягнулі зь яго на завадзкі двор. Пажарных на месцы здарэньня няма.

А 22-й гадзіне дзяжурны гарадзкой службы міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміў, што выклікаў на завод ПВХ-профілю не паступала.

У раёне заводу разьмешчаныя некалькі буйных жылых масіваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG